На падпольнай тытунёвай фабрыцы ў Польшчы затрымалі дзевяць беларусаў

Польскія сілавікі выявілі падпольную тытунёвую фабрыку ў горадзе Бжузэ Мазавецкага ваяводства. 

Яны затрымалі 11 чалавек па падазрэнні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Як паведамляецца на сайце lublin112.pl, дзевяць з затрыманых — гэта беларусы, астатнія — палякі. Усіх узялі пад варту на тры месяцы. Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Нелегальная вытворчасць была арганізаваная ў адным са складоў. Падчас ператрусу сілавікі пабачылі поўную лінію па вытворчасці цыгарэт. Таксама яны выявілі 5,5 мільёна гатовых цыгарэт і 1,4 мільёна злотых гатоўкай (каля 340 тысяч даляраў).

Польскі бюджэт ад выхаду гэтай прадукцыі на рынак недаатрымаў бы каля 4,9 мільёна долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.