На МКАД у кювеце знайшлі пакінуты “Фольксваген” (фота)

На МКАД у кювеце знайшлі пакінуты “Фольксваген” (фота)

На МКАД у кювеце знайшлі пакінуты “Фольксваген” — машына была перакуленая і побач не было людзей. На аўто адсутнічалі рэгістрацыйныя нумары. Выпадковыя кіроўцы, якія заўважылі машыну, казалі, што бачылі, як з месца здарэння некалькі чалавек ад’язджала на аўтамабілі з нумарамі Брэсцкай вобласці.

Як паведамілі onliner.by у ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы, чырвоны “Фольксваген Пола” рухаўся па ўнутраным коле МКАД з боку вуліцы Мазурава ў кірунку Прытыцкага. Мяркуецца, што з-за няправільна абранай хуткасці машыну занесла і выкінула ў кювет.

Рэгістрацыйныя нумары машыны пазней знайшлі ў багажніку — аўто зарэгістраванае ў Мінску. Таксама ў салоне знойдзены чыйсьці тэлефон. Па дакументах машына належыць жанчыне 1958 года нараджэння, але хто кіраваў аўто ў момант аварыі, невядома.

“Фольксваген” дастаўлены на ахаваную стаянку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі