На МКАД фура сутыкнулася з аўтобусам

На МКАД фура сутыкнулася з аўтобусам

На МКАД адбылося сутыкненне фуры “Вольва” з аўтобусам. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска, гэта здарылася ў суботу, 30 верасня прыкладна а пятай раніцы. Фура ішла па другой паласе знешняга кальца МКАД з боку вуліцы Кіжаватава ў кірунку вуліцы Бабушкіна і сутыкнулася з аўтобусам, які ішоў па першай паласе

Ад удару аўтобус наехаў на металічную агароджу, якая раздзяляе сустрэчныя патокі, выехаў на ўнутранае кальцо і там сутыкнуўся з бакавой агароджай.

Кіроўца аўтобуса, яго пасажырка, а таксама кіроўца фуры атрымалі лёгкія пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню. Там ім аказалі неабходную дапамогу і адпусцілі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца фуры дапусціў няўважлівасць падчас язды, таму і адбылося сутыкненне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі