На МКАД дзве машыны выкінула ў кювет, ёсць пацярпелыя (фота)

На МКАД дзве машыны выкінула ў кювет, ёсць пацярпелыя (фота)

Дзве легкавыя машыны — “Сітраен” і “Рэно” — з’ехалі ў кювет на ўнутраным кальцы МКАД паміж вуліцай Ціміразева і праспектам Пераможцаў. Пры гэтым “Рэно” перакулілася, сярод людзей, якія знаходзіліся ў салоне аўто, ёсць пацярпелыя.

Здарэнне адбылося 28 лістапада прыкладна ў 9.10. ДАІ шукае відавочцаў аварыі. Мяркуецца, што вінаватым у інцыдэнце быў кіроўца нявызначанага аўтамабіля маркі “Опель”, які і стварыў на дарозе небяспечную сітуацыю, паведамляе Onliner.by са спасылкай на ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі