На мінскім прадпрыемстве “Белгіпс” быў пажар (фота)

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

“Пасля прыбыцця на вуліцу Казлова, 24 аддзяленняў ПАВЧ-12 паводле знешніх прыкмет назіраўся дым моцнай канцэнтрацыі з-пад даху склада гатовай прадукцыі. Падчас разведкі ўстаноўлена, што адбылося загаранне драўляных канструкцый даху на плошчы 30 кв.м. Пажар быў ліквідаваны цягам 20 хвілін”, — гаворыцца ў паведамленні.

Гатовая прадукцыя склада не пашкоджаная. Пацярпелых таксама няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі