На мінскага студэнта пачалі справу за выдаленую старонку сябра "Вконтакте"

На мінскага студэнта пачалі справу за выдаленую старонку сябра "Вконтакте"

Мінскі студэнт звярнуўся ў Першамайскі РУУС сталіцы з просьбай прыцягнуць да адказнасці невядомую асобу, якая несанкцыявана зайшла на яго старонку ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Невядомы выдалі старонку, пакінуўшы негатыўны каментар.

Хлопец не змог высветліць, хто гэта ўчыніў, таму звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій высветлілі, што на старонку заяўніка заходзіў 20-гадовы хлопец, які разам з пацярпелым пражывае ў інтэрнаце. 

У той дзень заяўнік скарыстаўся камп'ютарам гэтага хлопца. Скончыўшы працу, ён не выйшаў са свайго акаўнта ў сацсетцы. Гэтым скарыстаўся яго таварыш. Ён вырашыў пажартаваць, таму выдаліў старонку і пакінуў крыўдны каментар.

На студэнта пачалі крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі