На Гомельшчыне затрымалі п'янага кіроўцу школьнага аўтобуса

П'яны кіроўца аўтобуса падвозіў дзяцей у адну з раённых школаў, паведамляе БелаПАН. Па словах інспектараў ДАІ, кіроўца школьнага аўтобуса забіраў дзяцей з навакольных вёсак. Адну групу ён ужо, дарэчы, паспеў даставіць да месца навучання. Падчас другога рэйса яго затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.



Як паказалі вынікі экспертызы, у крыві 31-гадовага кіроўцы было 0,76 праміле алкаголю.



Кіроўцу вырашылі аштрафаваць на 3 мільёны 500 тысяч рублёў (35 базавых велічыняў). Таксама яго пазбавілі на тры гады права кіравання транспартам.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі