На фабрыцы “Пінскдрэў ДСП” абсталяванне было зношана на 100%

На 100% было зношанае абсталяванне на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП”, дзе 25 кастрычніка адбыўся выбух, які забраў жыцці ўжо пяці чалавек. Яно працавала ад 1965 года. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Закрытага акцыянернага таварыства “Холдынгавая кампанія Пінскдрэў”. Ступень зносу будынку галоўнага корпуса прадпрыемства, дзе і адбылася трагедыя, склала 54%. Ён быў пабудаваны 45 гадоў таму.

Нагадаем, з нагоды выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці расследуе крымінальную справу за парушэнне правілаў бяспекі на вубухованебяспечных прадпрыемствах. У абласной пракуратуры Еўрарадыё паведамілі, што падазроных пакуль не знайшлі, вядзецца праверка, на месцы аварыі працуюць эксперты.

Паводле распараджэння Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі распачала працу камісія, якія будзе даследаваць прычыны ўзнікнення пажару на прадпрыемстве. Савет бяспекі праінфармуюць пра вынікі расследавання 15 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі