На экскурсію – з Томам Уэйтсам

У прыхільнікаў Тома Ўэйтса (Tom Waits) неўзабаве з'явіцца магчымасць прайсціся па «месцах баявой славы» знакамітага выканаўцы. У лютым у Лос-Анджэлесе пачне курсаваць экскурсійны аўтобус «Crawling Down Cahuenga: Tom Waits’ Los Angeles», які правязе ўсіх жадаючых па «легендарных месцах інтрыг і тусовак Уэйтса» - ад клуба «Трубадур», у якім у 1971 годзе яго заўважыў прадзюсар Херб Коэн, да гатэля Трапікана, дзе музыка запісваў свой альбом «Nighthawks at the Diner» (1975).

Том Уэйтс пераехаў у Лос-Анджэлес у 1972 годзе, пасля таго як падпісаў кантракт з лэйблам Дэвіда Гефена (David Geffen) Asylum Records. Яго першым прыстанкам у мегаполісе стаў вышэйзгаданы гатэль "Трапікана", дзе ён не заленаваўся адпілаваць вадасцёкавую трубу дзеля таго, каб нічога не перашкаджала загрузіць у ягоны нумар піяніна.

Акрамя таго, у маршруце экскурсіі «Tom Waits’ Los Angeles» значацца любімыя стрып-клубы Ўэйтса, а таксама начныя закусачныя, студыі гукапісу, клубы, лэйблы і кінастудыі. Весці экскурсію будуць Дэвід Смэй (David Smay) і Кім Купер (Kim Cooper), аўтары біяграфічнай кнігі пра спевака. Першы экскурсійны тур адбудзецца 28 лютага, падрабязнасці можна пазнаць тут.

Фота: www.allvrn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі