На джыпе Міс Беларусь дзеці-сіроты ездзяць на абследаванне і ў Дудуткі

На джыпе Міс Беларусь дзеці-сіроты ездзяць на абследаванне і ў Дудуткі

Пераможца конкурсу "Міс Беларусь" Паліна Барадачова падарыла свой галоўны прыз, пазадарожнік Geely, Рудзенскай школе-інтэрнату для дзяцей-сірот.

"Я дару не кіраўніку, а дзецям, яны гэта ведаюць. Мяркую, што ўсё будзе выкарыстана мэтава, па патрэбах гэтага інтэрната. Вядома, гэта будзе адсочвацца", — распавядала 23 гадовая Паліна Еўрарадыё адразу пасля перамогі ў конкурсе.

Правы ў першай прыгажуні краіны ёсць, а вось машыны пакуль няма. Паглядзім, як прызавы джып ад Міс Беларусь выкарыстоўваюць праз тры месяцы.

"Мы яго ўжо ўзаконілі, нумары стаяць. Ездзіць. Новенькія дзеці паступілі, вось, возім на абследаванне. Пакуль прабег каля дзвюх тысяч. Яшчэ ездзілі на культурную праграму ў "Дудуткі", дзяцей завозілі. Пакуль мала часу прайшло", — апісваюць у Рудзенскай школе-інтэрнаце.

На джыпе Міс Беларусь дзеці-сіроты ездзяць на абследаванне і ў Дудуткі

Міс Беларусь-2016 Паліна Барадачова: Па духу блізкая Анджаліна Джолі

Пераможца конкурсу прыгажосці любіць рэп, чытае Конана Дойля і паважае Алексіевіч.

 

Хутка машыну павязуць на першае тэхабслугоўванне. Бо, як кажуць у адміністрацыі інтэрната, падарунак берагуць.

Паліна Барадачова нядаўна вярнулася з адпачынку ў Турцыі, гэта таксама адзін з прызоў за перамогу у конкурсе прыгажосці. На наступным тыдні яна пачынае рыхтавацца да сусветнага конкурсу. Каб адсачыць лёс свайго прызавога джыпа, часу ў яе пакуль не было.

"Я пакуль не цікавілася, бо зусім не стае часу, але я думаю пра гэта. Хутка я ім пазваню і, магчыма, прыеду. Бо мяне запрашалі і я хачу туды вярнуцца", — адказвае Паліна Барадачова.

 

Паліна Барадачова будзе прадстаўляць Беларусь на конкурсе "Міс Сусвету", які пройдзе ў снежні, у Вашынгтоне. Жадаем ёй удачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі