На Данбасе забілі палявога камандзіра "Мамая"

На Данбасе забілі палявога камандзіра "Мамая"

На Данбасе забілі палявога камандзіра "Мамая" (Алега Маміева). Ураджэнец Паўднёвай Асетыі ваяваў на баку сепаратыстаў з 2014 года, камандаваў брыгадай "Пятнашка". Як інфармуе ria.ru, "Мамай" загінуў на тэрыторыі так званай "Данецкай народнай рэспублікі" ўвечары 17 траўня — атрымаў цяжкія аскепкавыя раненні ў выніку падрыву снарада. Яго брыгада дыслакавалася на ўскраіне Данецка.

"Мамай" быў адным з апошніх вядомых "палявых камандзіраў" сепаратыстаў на Данбасе, якія ваявалі ад пачатку канфлікту. У кастрычніку 2016-га быў узарваны ў ліфце "Матарола" (Арсень Паўлаў), у лютым 2017-га ўзарвалі ў кабінгеце "Гіві" (Міхаіла Талстых). Таксама былі забітыя "Бэтмэн" (Аляксандр Бядноў), "Баця" (Павел Дрэмаў), Аляксей Мазгавой. Яшчэ адзін "палявы камандзір" Ігар Гіркін (Стралкоў), які жыве ў Расіі, неаднаразова заяўляў, што некаторыя з гэтых людзей былі забітыя альбо расійскімі "спецамі", альбо ў выніку "разборак" у кіраўніцтве "ДНР" і "ЛНР".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі