На чэмпіянаце Еўропы беларускія баскетбалісткі прайгралі чэшкам — 70:73

На другім этапе чэмпіянату Еўропы жаночая зборная Беларусі па баскетболе стартавала з паразы.

У першым матчы групы Е беларускі ў венгерскім Дэбрэцэне 17 чэрвеня сустракаліся з камандай Чэхіі і прайгралі з лікам 70:73 (17:18, 16:13, 19:17, 18:25). Наша зборная амаль усю гульню трымала ініцыятыву, аднак у заключнай чвэрці чэшкі здолелі зраўняць пазіцыі. І літаральна на апошняй секундзе сустрэчы чэшскія баскетбалісткі вырвалі перамогу, закінуўшы мяч з трохачковай зоны.

Свой наступны матч беларускія баскетбалісткі правядуць 19 чэрвеня. Іх чакае сустрэча з камандай Чарнагорыі, якая сёння саступіла зборнай Турцыі — 41:61.

Заключны паядынак другога раўнда зборная Беларусі правядзе 20 чэрвеня з камандай Францыі.

Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі