На Браслаўшчыне падлетак абрабаваў сонную пенсіянерку

Начны злодзей абрабаваў 85-гадовую жанчыну з Браслаўшчыны, выцягнуўшы сумку з грашыма ў яе з-пад падушкі, калі пенсіянерка спала.  Міліцыянты знайшлі злачынцу. Ім аказаўся мясцовы сямікласнік, які ўжо дагэтуль меў непрыемнасці з законам. На гэты раз яго здабычай сталі 240 тысяч рублей, што старая хавала пад падушкай. Падлетак затрыманы, распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі