Вы тут

На беларускім дзяржаўным тэлебачанні больш няма рэкламы Danone

Тэлебачанне і прапаганда / pixabay.com

На беларускім дзяржаўным тэлебачанні больш няма рэкламы Danone. Пра гэта паведамляе нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights. Адзначаецца, што гэта адна з апошніх заходніх кампаній, якая спыніла супрацоўніцтва з прапагандыстамі.

Заходнія кампаніі пачалі адмаўляюцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах яшчэ да пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Праваабаронцы збіралі подпісы пад зваротам да нямецкіх фармацэўтычных кампаній з заклікам спыніць рэкламу на беларускім тэлебачанні, паколькі "рэклама на БТ — грошы для рэжыму". А падчас вайны працэс актывізаваўся. Сітуацыяй заклапочаны Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.