На Be2gether гурты спускаюцца з неба, а гледачоў палівае дажджом

Ужо другі дзень фестываль Be2gether працягвае заліваць дажджом. Зямля пад нагамі пакрысе ператвараецца ў балота і ўсе гумовыя боты раскупленыя. Пра гэта паведамляюць нашы карэспандэнты, якія таксама стаялі ў чарзе, але так і не атрымалі выратавальнага вадастойкага сувеніру. Але прамоклая публіка ўпарта працягвае весяліцца не гледзячы ні на што. Субота – самы насычаны дзень фестывалю.
Сёння на галоўнай сцэне выступіць Ляпіс Трубяцкой, які толькі вярнуўся з гастроляў па ЗША, а на сцэне пад назвай Mix In Clubas – малады беларускі гурт The Toobes. Сярод хэдлайнераў сёння таксама шведскія тэхна-металісты CLAWFINGER, TOUCH AND GO і POLARKRIES 18.

Галоўнай падзеяй учорашняга вечару быў выступ амерыканскага гурта GOGOL BORDELLO. Музыкаў даставілі на фестываль верталётам і з-за кепскага надвор’я яны не паспелі на прэс-канферэнцыю. Але моцная залева не перашкодзіла 5 тысячам аматарам дзівацтваў гурта прыйсці на выступ.

Акрамя таго, лепшымі выступамі учорашняга дня былі сэты пачынальнікаў літоўскага хіп-хопу SEL і калефарнійцаў Delated People.

Неўзабаве чакайце на нашым сайце фотарэпартаж з Be2gether, а таксама сачыце за рэгулярнымі жывымі ўключэннямі ў эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі