На адпачынку ў Егіпце ўкраінкі выратавалі беларуса — "запусцілі" яго сэрца

На адпачынку ў Егіпце ўкраінкі выратавалі беларуса — "запусцілі" яго сэрца

На адпачынку ў Егіпце ўкраінкі выратавалі беларуса — "запусцілі" яго сэрца. Мужчына плаваў пад вадой і раптам яму стала кепска. Калі яго выцягнулі з вады, ён ужо не дыхаў. На шчасце беларуса на пляжы ў Шарм Эль Шэйху загаралі дзве медсястры, якія працуюць у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі Інстытута рака. Яны не разгубіліся і пачалі спрабаваць рэанімаваць мужчыну. Яны не спыніліся нават тады, калі мясцовы ратавальнік сказаў, што ў гэтым ужо няма сэнсу. Сэрца ўдалося "запусціць" толькі на 20-й хвіліне рэанімацыі, паведамляе ТСН.

50-гадовы мужчына правёў чатыры дні ў бальніцы ў Егіпце і вярнуўся ў Беларусь, у Мінск. Сваіх ратавальніц ён ужо адшукаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі