На адкрыццё фестывалю Юрыя Башмета не засталося квіткоў

Урачыстае адкрыццё восьмага міжнароднага Фестывалю Юрыя Башмета, пройдзе пры аншлагу.

"Раніцай я паглядзела ў камп’ютары, заставалася два квіткі: адзін за 2.5 мільёны, другі за 3.5", — прызнаюцца ў касах Белдзяржфілармоніі.

Для параўнання максімальны квіток на летні канцэрт Depeche Mode каштаваў 2 200 000. Такая сума выклікала вялікі рэзананс сярод аматараў гурта.

У праграме першага дня фестывалю — уладальнікі прэміі "Грэмі", камерны ансамбль "Солисты Москвы", галоўны дырыжор і саліст Юры Башмет, таксама выступаюць Народны артыст Расіі Канстанцін Хабенскі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Расціслаў Крымер (Беларусь) ды лаўрэат міжнародных конкурсаў Ксенія Башмет (Расія).

Фестываль закрыецца 12 кастрычніка выступам легенды скрыпічнага мастацтва Максіма Венгерава, які адыграе праграму на самай вядомай скрыпцы Страдывары. Дарэчы, на гэты выступ засталося каля 20 квіткоў коштам ад 850 тысяч да 1 200 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі