Вы тут

На 28 ліпеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

28 ліпеня чакаюцца спёка, залевы і шквалісты вецер / minsknews.by

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на сераду, 28 ліпеня. 

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах моцныя залевы, паведамляе Белгідрамет. Падчас навальніц месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру — парывамі да 15-20 метраў за секунду. 

Удзень у многіх раёнах Беларусі будзе +30...+32. 

У Мінску ўначы прагназуецца навальніца. Удзень тэрмометры пакажуць да 30 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.