Вы тут

МЗС Украіны пракаментавала заяву Уладзіміра Макея пра Крым

Уладзімір Макей / РІА Навіны​

Змена падыходу Беларусі для дэ-юрэ прызнання часова акупаванага Крыма тэрыторыяй Расіі прывядзе да непапраўных наступстваў для ўкраінска-беларускіх дачыненняў, заявіў у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка.

Такім чынам МЗС Украіны адрэагаваў на выказванні міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея пра Крым.

"Зыходзім з таго, што афіцыйна, як і раней, Беларусь падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашай дзяржавы ў яго міжнародна прызнаных межах. Змяненне падыходу для Беларусі дэ-юрэ прызнання часова акупаванага Крыма тэрыторыяй Расіі прывядзе да непапраўных наступстваў для ўкраінска-беларускіх дачыненняў", — сказаў Николенко.

Спікер МЗС выказаў надзею на тое, што ў Мінску ўсведамляюць гэты аспект і не будуць дапускаць крокаў насуперак нормам міжнароднага права.

Раней міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны, што "Мінск разумее, што ў рэальнасці Крым з'яўляецца расійскай тэрыторыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.