МЗС РФ абвінаваціла Арменію ў "серыі недружалюбных крокаў"

Расія абурылася паводзінамі Арменіі на фоне напружанай сітуацыі на яе мяжы з Азербайджанам / newsarmenia.am

Расія абурылася паводзінамі Арменіі на фоне напружанай сітуацыі на яе мяжы з Азербайджанам / newsarmenia.am

МЗС РФ абвінаваціла Арменію ў "серыі недружалюбных крокаў", якія Масква зафіксавала ў апошнія дні. Армянскаму паслу Вагаршаку Аруцюняну, якога выклікалі ў знешнепалітычнае ведамства, "зроблена жорсткае прадстаўленне".

Што цяпер называецца "недружалюбнымі дзеяннямі", на думку Масквы:

  • ратыфікацыя Рымскага статута (далучэння да юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, што ўжо зрабілі 123 краіны);
  • перадача жонкай армянскага прэм'ера гуманітарнай дапамогі ўкраінцам;
  • вайсковыя вучэнні з удзелам ЗША.

З апошнім пунктам больш-менш зразумела, асабліва з пазіцыяй Арменіі, якой афіцыйны "саюзнік" па АДКБ не дапамог ніводнага разу. Чамусьці расійскі МЗС не назваў першым пунктам затрыманне ў Арменіі прарасійскіх блогераў, якіх падазраюць ва ўдзеле ў незаконным продажы зброі (іх, дарэчы, у пятніцу вызвалілі).

Расія абурылася паводзінамі Арменіі на фоне напружанай сітуацыі на яе мяжы з Азербайджанам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі