МЗС Расіі — пра змену пасла ў Беларусі: бываюць розныя казусы
![МЗС Расіі — пра змену пасла ў Беларусі: бываюць розныя казусы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/red-square-2152375_960_720.jpg.webp?itok=I1Gnv5Hh)
Намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін пракаментаваў змену пасла РФ у Беларусі. Прызначаны летам 2018-га на гэтую пасаду Міхаіл Бабіч нядаўна быў адкліканы, яго заменіць Дзмітрый Мезенцаў. Карасін адмаўляе наяўнасць крызісу ў дачыненнях краін. Яны застаюцца саюзніцкімі, носяць характар стратэгічнага партнёрства, падкрэсліў ён.
"Я катэгарычна супраць таго, каб усё гэта інтэрпрэтаваць як нейкі крызіс, — цытуе словы намесніка міністра расійскага знешнепалітычнага ведамства ТАСС. — Нармальны ход. Бываюць у дыпламатычнай практыцы розныя казусы".
Рыгор Карасін нагадаў, што ўлады Беларусі і Расіі працуюць над паглыбленнем інтэграцыі ў рамках саюзнай дзяржавы. Ён мяркуе, што на будучыя дачыненні краін трэба глядзець з аптымізмам.