Мытны камітэт: адносінам Беларусі і Германіі не стае адкрытасці

Асновай стандартаў, што вызначаюць дзейнасць мытных службаў дзяржаў, што ўваходзяць у Сусветную мытную арганізацыю, з’яўляецца адкрытасць і даступнасць інфармацыі. Пра гэта падчас абмеркавання перспектываў Беларусі па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (ВТО) на XII Мінскім форуме распавёў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Леанід Досаў. Па словах чыноўніка, часам Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) імкнецца адпавядаць сусветным стандартам:

Леанід Досаў:
“На сёння падпісаныя і актыўна рэалізуюцца 26 міжурадавых дамоваў па супраціўніцтве і ўзаемадапамоге ў мытных справах. З Польшчай, Літвой, Карэяй, Італіяй, Славеніяй, Чэхіяй. Вядзецца праца па падпісанні аналагічных дамоваў з Аўстрыяй, Румыніяй, Германіяй. Чаму я пералічаю гэтыя краіны? Таму, што сярод іх няма Германіі!”


Сп. Досаў сцвярджае, што ДМК неаднаразова выступаў з ініцыятывай заключэння падобнай дамовы з Германіяй, але нямецкія ўрадавыя структуры заўжды адмаўлялі. Адсутнасць інфармацыйнага абмена запавольвае працу мытных ворганаў і, у прыватнасці, афармленне грузаў на межах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі