My Chemical Romance спыняюць сваё існаванне

“Быць гуртом 12 гадоў — сапраўднае шанцаванне. Мы аб’ездзілі месцы, у якіх і не марылі пабываць. Мы ўбачылі і перажылі такое, што самі ніколі не лічылі магчымым. Мы выступалі разам з людзьмі, якімі мы захапляемся, якіх шануем, і якія, што істотней за ўсё, з'яўляюцца нашымі сябрамі. І як адбываецца з добрымі рэчамі, гэты час падыходзіць да канца. Дзякуй за вашу падтрымку, дзякуй, што падзялілі гэтыя прыгоды з намі", — гаворыцца ў развітальнай заяве эма-рокераў.

Што менавіта стала прычынай распаду, афіцыйныя крыніцы не паведамляюць. Але калі ўлічыць, што апошнім рэлізам гурта была серыя сінглаў “Conventional Weapons”, песні для якой былі запісаны яшчэ ў 2009 годзе, можна западозрыць, што калектыў папросту вычарпаў сябе як творчая адзінка.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.100besteverything.com 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі