Музыкі Roxette здалі Дзіму Білана паліцыі

Музыкам гурта Roxette прыйшлося выклікаць паліцыю, каб уціхамірыць расійскага спевака Дзіму Білана. Інцыдэнт адбыўся ў Юрмале падчас музычнага фестывалю “Новая хваля”.

Пасля святкавання дня нараджэння Ігара Крутога, Білан вярнуўся ў гасцініцу пад раніцу і гучна ўключыў музыку.

Суседзямі Дзімы па нумары ў самім дарагім гатэлі горада аказаліся музыкі з гурта Roxette. Яны не вытрымалі шуму і выклікалі паліцыю. Як толькі паліцыянты дабраліся да нумара артыста, ён знізіў гучнасць.

Прэс-менеджэр спевака растлумачыла інцыдэнт тым, што Дзіма Білан валодае вельмі творчай натурай і таму не падумаў, што гэта камусьці можа перашкаджаць. Якую менавіта музыку слухаў Дзіма , яго прадстаўніца не ўдакладніла.

lenta.ru
Фота: paparazzi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі