Музыкі гурта "Король и Шут" працягнуць выступаць пад назвай "Северный флот"

Удзельнікі гурта "Король и шут" працягнуць творчую дзейнасць пад новай назвай "Северный флот" — у гонар адной з песень Міхаіла Гаршанёва.


На сайце гурта музыкі паведамілі, што не могуць "кінуць адзін аднаго і гурт, якому аддалі столькі гадоў", у такі складаны час. Аднак існаванне пад маркай "Король и шут" больш не магчымае. Наступны альбом музыкі выдадуць ужо пад назвай "Северный флот": маўляў, такім чынам яны "не згубяць карані", і абяцаюць што раз-пораз будуць выконваць старыя песні, але толькі ў тым выпадку, "калі гэта будзе ў іх добра атрымлівацца".


Музыкі плануюць даць серыю канцэртаў у памяць пра Гаршка, які памёр ноччу з 18 на 19 ліпеня.

Паводле zvuki.ru

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі