Музыкі гурта Dzieciuki трапілі ў міліцыю са здымак кліпа

Як распавёў БелаПАН вакаліст і гітарыст гурту Алесь Дзянісаў, удзельнікі здымак правялі ў міліцыі каля трох гадзінаў, а затым былі адпушчаныя. Яны былі затрыманыя ў полі, аднак іх абвінавацілі ў правядзенні мерапрыемства, несанкцыянаванага мясцовымі ўладамі. Дазвол на здымкі ім трэба было атрымаць у Заслаўе.

Алесь Дзянісаў адзначыў, што не ведае, якія будуць прававыя наступствы ў гэтага інцыдэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі