Мужчына пакінуў непаўнаспраўную жонку ў агні

Жыхар мястэчка Рось Ваўкавыскага раёну шкадуе, што не дапамог жанчыне адразу.  Раніцай ён прачнуўся ад дыму. Пайшоў у суседні пакой драўлянай хаты і ўбачыў, што ягоная грамадзянская жонка сядзіць на ахопленай агнём канапе. Замест таго, каб вывесці сяброўку на вуліцу, 56-гадовы мужчына кінуўся па дапамогу. Побач была прахадная камбікормавага завода. Калі людзі прыбеглі, пакой ужо быў у агні. 59-гадовая жанчына сканала, учадзеўшы. Выбрацца самастойна яна не магла - толькі выпісалася са шпіталя, у які трапіла са складаным пераломам бядра. Хутчэй за ўсё, прычынай пажара стала непатушаная цыгарэта, якую паліла няшчасная. Напярэдадні пара ўжывала алкаголь. Разам яны пражылі амаль 15 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі