“Мутнаевока” падтрымаюць The Rasmus у Беларусі

Гурт Мутнаевока” сыграе ў якасці сапарту на канцэрце фінаў The Rasmus, які запланаваны на 23 верасня ў мінскім Палацы спорту.

The Rasmus вызначыліся з гуртом, які дапаможа ім разагрэць публіку за два тыдні да свайго першага канцэрта ў Беларусі. Паведамляецца, што музыкі асабіста разглядалі заяўкі прэтэндэнтаў і спынілі свой выбар на маладым беларускамоўным калектыве.
 

Гурт Мутнаевока” ўтварыўся ў 2005 годзе ў Мінску і праз пяць гадоў выпусціў дэбютны альбом “Пошлы гламур”, а следам два EP у стылі на мяжы гранжа і поп-рока.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі