Muse выдадуць канцэртны фільм з выкананнем рэдкіх песень


На японскім канцэрце Muse выканалі шэраг сваіх старых, не надта папулярных песень, а таксама кавер на класічны твор "Can't Take My Eyes Off You", якая больш за ўсё вядомая ў выкананні Энгельберта Хампердзінка.


Нагадаем, існуе некалькі дакументальных стужак пра Muse. Самая поўная з іх — "Under Review”, знятая ў 2010 годзе.


Дарэчы, у красавіку Muse выдалі кліп на песню "Panic Station", таксама створаны ў Токіа. У ім музыкі паўстаюць у вобразе рэйв-каўбояў, якія ладзяць у сучасным Токіа сэкс-рэвалюцыю.

Паводле zvuki.ru

Фота: consequenceofsound.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі