Вы тут

МУС: У навагоднюю ноч надзвычайных здарэнняў не было

Фота: БЕЛТА

МУС Беларусі заявіла, што ў навагоднюю ноч у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў ніякіх надзвычайных здарэнняў ці грубых парушэнняў грамадскага парадку, злачынстваў не было зафіксавана. Ноч была дастаткова спакойнай, адзначыў начальнік упраўлення аховы правапарадку міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур’ян. Паводле яго слоў, беларускія праваахоўнікі прааналізавалі выпадкі тэрактаў у шэрагу краін ЕС і былі прынятыя дадатковыя меры бяспекі. Між іншым, пад’езды да тэрыторый правядзення масавых мерапрыемстваў былі заблакаваныя, быў абмежаваны рух грузавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў.

Варта адзначыць, што раней МУС называла лічбы ўдзельнікаў навагодніх мерапрыемстваў у краіне. Але з кожным годам іх станавілася менш: ад 500 тысяч чалавек, якія сустракалі 2011 год, да 310 тысяч у ноч на 1 студзеня 2016-га. Летась лічбы ўжо не называліся. Не былі яны агучаны і сёлета.