МУС правярае выдзяленне зямлі

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС праводзіць праверку мясцовых выканкамаў наконт выдзялення зямельных участкаў, піша "Ежедневник". Ужо выявілі з дзясятак парушэнняў і па некаторых распачалі крымінальныя справы. Так, справу за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі завялі на намесніка дырэктара санаторыя "Волат". Раней ён займаў пасаду старшыні Радашковіцкага пасялковага выканкаму і незаконна выдзяліў зямельны ўчастак плошчай 0,15 га сваёй жонцы. Зямлю атрымоўвалі пад індывідуальнае будаўніцтва, а насамрэч там нічога не збіраліся будаваць. Праз два гады ўчастак прадалі за 12 мільёнаў рублёў жыхару Мінску.