МТЗ-РІПА удвая павялічыў кошт квіткоў на матч з "Дынама"

За наведванне сталічнага дэрбі паміж МТЗ-РІПА і "Дынама" аматарам футбола прыйдзецца заплаціць падвойны кошт, паведамляе "Спорт Беларусь". Кошт квіткоў на галоўную трыбуну (5-27 сектары) узрасла з 4000 да 8000 рублёў. На гасцявыя сектары (20-26) можна будзе патрапіць за 6000 руб. Для дзяцей да 12 гадоў прадугледжаны адмысловы кошт — 1000 руб.

Квіткі будуць прадавацца ў дзень гульні з 11:00. Матч адбудзецца 18 кастрычніка на сталічным стадыёне "Трактар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі