Моцна п'яны кіроўца пасярод дня трапіў у аварыю на службовым аўтамабілі

Моцна п'яны кіроўца пасярод дня трапіў у аварыю на службовым аўтамабілі

У Мінску пасярод дня аўтааварыю ўчыніў нецвярозы кіроўца аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў. Пры гэтым мужчына быў на службовай машыне, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

Па яе словах, здарэнне адбылося 29 сакавіка каля 12.30. 51-гадовы мужчына ехаў на службовым "Фальксвагене" ад вуліцы Караля ў напрамку плошчы Багушэвіча. На вуліцы Няміга ён сутыкнуўся з "Газеллю".

Пры аглядзе кіроўцы высветлілася, што ў разгар працоўнага дня ён мае 3,3 праміле алкаголю. Па словах супрацоўнікаў ДАІ, такая ступень ап'янення магчымая ад ужывання, напрыклад, дзвюх бутэлек гарэлкі.

Цяпер ДАІ правярае, чаму кіроўца дзяржаўнага прадпрыемства апынуўся за рулём службовай машыны нецвярозым. Потым праваахоўнікі вырашаць, ці прыцягваць да адказнасці начальства мужчыны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі