Мобі выпускае альбом рэміксаў

Дыскаграфія Мобі 17 траўня папоўніцца альбомам рэміксаў.  Складанка "Wait For Me. Remixes!" уключыць рэміксаваныя версіі трэкаў з альбома "Wait For Me", які выйшаў летам мінулага года.

Над гэтым праектам працавалі вядомыя майстры электроннай музыкі - Tiesto, Laidback Luke, Гі Барата (Gui Boratto), Карл Кокс (Carl Cox) і іншыя.

DJ Tiesto прызнаўся, што для яго гэта вялікі гонар, запісваць штосьці для Мобі, бо ён - жывая легенда і сапраўдны піянер электронікі.

Альбом "Wait For Me Remixes" будзе даступны як інтэрнэт-рэліз і падвойны CD. Дыск цікавы тым, што на ім будуць сабраныя эксклюзіўныя дыджэйскія міксы ад самога Мобі.

Паволдле @music
Фота: gawker.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі