МНС забараніла працу шэрагу буйных гандлёвых цэнтраў

МНС забараніла працу шэрагу буйных гандлёвых цэнтраў

МНС забараніла працу шэрагу буйных гандлёвых цэнтраў у Мінскай вобласці. Прычына — снег на дахах, які не прыбіраўся. Аб'екты гандлю былі прызнаныя патэнцыйна небяспечнымі, паколькі адсутнічаў кантроль за станам даху. У "чорны спіс" трапілі такія гандлёвыя цэнтры, як "Карона" і "Еўраопт" у Барысаве, "АЛМІ" ў Маладзечне, "Вясёлка" ў Слуцку.

Рашэнне аб забароне ўвечары 15 студзеня прыняла камісія па надзвычайных сітуацыях пры Мінскім аблвыканкаме на патрабаванне начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Адзначаецца, што толькі пасля гэтага ў згаданых гандлёвых цэнтрах пачалася ачыстка дахаў ад снегу.

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ў Беларусь з Карпат прыйшоў новы цыклон — "Эма". За суткі вышыня снежнага покрыва можа вырасці на 10-15 см.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі