Мітрапаліт Павел: “Такога яшчэ не было ў Беларусі”
![Мітрапаліт Павел: “Такога яшчэ не было ў Беларусі”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_683244_big.jpg.webp?itok=TQRbSTkD)
Беларуская праваслаўная царква пераклала на беларускую мову Новы запавет. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Павел, кіраўнік БПЦ. “Такога яшчэ не было ў Беларусі”, — цытуе яго словы БЕЛТА. Пры гэтым вядома, што перакладаў на беларускую мову Новага запавету існуе каля дзясятка. Іх рабілі праваслаўныя, каталікі і пратэстанты.
Мітрапаліт Павел адзначыў, што БПЦ скончыла “шматгадовую працу”. Новы запавет ужо выдадзены, яго прэзентуюць 2 верасня ў Полацку падчас святкавання Дня беларускай пісьменства.