Вы тут

"Міс Беларусь" Марыя Васілевіч будзе вядоўцай на БТ у тандэме з Перліным

tvr.by

Уладальніца тытулу "Міс Беларусь-2008" Марыя Васілевіч стане вядоўцай на тэлеканале "Беларусь 1". 24 траўня яна ўпершыню выйдзе ў жывы эфір. Тандэм ёй складзе Яўген Перлін.

У каментары прэс-службе БТ дзяўчына прызналася, што праграма "Добрай раніцы, Беларусь!" — яе першы досвед жывога эфіру. Яна працуе ў якасці вядоўцы зусім нядаўна і гаворка ішла пра канцэрты і імпрэзы. На адным з івентаў яна пазнаёмілася з Перліным і ў дуэце з ім правяла прэзентацыю.

"Калі я даведалася, што менавіта ён будзе маім сувядоўцам у ДРБ, вельмі ўзрадавалася, бо мяркую, што з ім мы будзем на адной хвалі", — сказала Марыя.

Яўген Перлін літаральна гэтымі днямі трапіў у скандал на "Еўрабачанні", якое каментаваў для БТ. Ён дазволіў сабе некарэктныя выказванні, якія тэлегледачы палічылі за гамафобію.