“Міс-Беларусь” атрымае ў якасці грашовай прэміі амаль 6 тысяч долараў

“Міс-Беларусь” атрымае ў якасці грашовай прэміі амаль 6 тысяч долараў

“Міс-Беларусь” атрымае ў якасці грашовай прэміі амаль 6 тысяч долараў (500 базавых велічынь ці 11500 рублёў). Інфармацыя пра гэта змешчана ў інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу прыгажосці, якую ў ліпені зацвердзіла сваёй пастановай Міністэрства культуры. Першая віцэ-міс атрымае 400 базавых, другая віцэ-міс — 300 базавых велічынь. Фінансуе гэтыя прэміі Мінкультуры.

У інструкцыі прадугледжана, што ў конкурсе змогуць паўдзельнічаць дзяўчаты “з добрымі знешнімі дадзенымі”, ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, якія маюць беларускае грамадзянства, рост мусіць складаць не менш за 174 см. Яны не павінны былі быць у шлюбе, не мусяць мець дзяцей. Татуіроўкі і пірсінг забаронены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі