Міратворцы ААН паклікалі на дапамогу Чалавека-павука

Чыноўнікі Арганізацыі аб'яднаных нацый у спробе палепшыць імідж арганізацыі звярнуліся па дапамогу да кампаніі Marvel, якая выдае коміксы пра Чалавека-павука і іншых супергерояў.
У рамках праекту будуць намаляваныя коміксы, у якіх Чалавек-павук разам з супрацоўнікамі міратворчых місій працуе над выратаваннем свету ад крывавых канфліктаў і смяротных хвароб. Мастакі Marvel заявілі, што намалююць комікс бясплатна.

У цяперашні час вядзецца праца над сцэнарыем комікса, які павінен з'явіцца ў 2009 годзе. ААН плануе надрукаваць 1 мільён асобнікаў кнігі, якая будзе распаўсюджаныя па амерыканскіх школах. У будучыні комікс будзе перакладзены на французскую і іншыя еўрапейскія мовы.

BBC

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі