Мінздароўя прапануе забараніць у Беларусі паліць на гаўбцы

Мінздароўя прапануе забараніць у Беларусі паліць на гаўбцы

Міністэрства аховы здароўя прапануе ў спіс грамадскіх месцаў, дзе забаронена паленне, дадаць гаўбцы і лоджыі. Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот, які паступіў у Палату прадстаўнікоў і ў Мінздароўя, перадае БЕЛТА.

У адказе гаворыцца, што ў Беларусі прайшло грамадскае абмеркаванне праекта дэкрэта "Аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння", але праца над дакументам працягваецца. 

Атрымаўшы шматлікія прапановы грамадзян наконт забароны паліць на гаўбцах і лоджыях жылых кватэраў і на прылеглай да дамоў тэрыторыі, Мінздароўя прапанавала ўнесці адпаведныя дапаўненні ў праект дэкрэта.

Згодна з праектам дэкрэта цалкам забараніць паленне прапануецца на прыпынках грамадскага транспарту, у пераходах метрапалітэна, на дзіцячых пляцоўках, у памяшканнях, занятых арганізацыямі фізкультуры і спорту. Ёсць у гэтым спісе таксама пляжы і ліфты. Акрамя таго, прапануецца забараніць паленне ў аўтамабілях і памяшканнях, калі ў іх прысутнічаюць дзеці да 14 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі