Мінюст прапанаваў забараніць даўжнікам купляць машыны і катацца на катэры
Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў расказаў, што за ўхіленне ад выплаты штрафаў плануецца ўвесці крымінальную адказнасць, патлумачыў, чаму ў нас не рэгіструюць палітычныя партыі і як Мінюст будзе абараняць назву “Беларусь”. За ўхіленне ад аплаты штрафаў плануецца крымінальная адказнасць. З такой заканадаўчай ініцыятывай выступіла Міністэрства юстыцыі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі расказаў міністр Віктар Галаванаў.
Віктар Галаванаў: “Каля 44 мільярдаў рублёў штрафаў мы не здолелі спагнаць. Прычына — часам гэта наўмыснае ўкрыццё маёмасці даўжнікамі, ухіленне ад працы, укрыццё сваіх прыбыткаў і гэтак далей. З гэтай нагоды мы прапануем прыняць адпаведнае новаўвядзенне: аб увядзенні крымінальнай адказнасці за наўмыснае ігнараванне рашэнняў суда альбо іншага дзяржаўнага органа”.
Гаворка ідзе пра штрафы, якія выпісалі органы камітэта дзяржкантролю, падатковыя органы, ДАІ, мытня і гэтак далей. Паводле слоў міністра, летась судовыя выканаўцы спагналі такіх штрафаў на суму 450 мільярдаў рублёў. Але шмат і недабралі. Каб гэтага пазбегнуць, і прапануецца караць “ухілістаў”. Вось толькі крымінальнае пакаранне, прапанаванае Мінюстам, выглядае досыць дзіўна.
Віктар Галаванаў: “Мы ўнеслі прапанову ў адносінах да такіх даўжнікоў абмяжоўваць іх у іншых правах. Напрыклад, у праве на кіраванне маламерным рачным суднам, у праве на атрыманне дазволу на паляванне, у праве на перарэгістрацыю свайго транспартнага сродку, пастаноўцы яго на ўлік, правядзенні тэхагляду”.
Да таго ж, кажа міністр, гэтыя меры павінны прымяняцца нечакана. Калі хтосьці павінен, і гэта пацверджана рашэннем суда, але асоба не толькі не плаціць, а яшчэ і хаваецца ад судовага выканаўцы, перапісвае маёмасць на сваякоў, не ўладкоўваецца на афіцыйную працу — то забарона на кіраванне катэрам павінна стаць для такога “ўхіліста” нечаканасцю і прымусіць разлічыцца з дзяржавай.
Расказаў міністр і пра тое, што летась Мінюст зарэгістраваў 94 новыя грамадскія аб’яднанні і 8 новых фондаў. І сказаў, што яны будуць рады кожнай структуры, якая захоча легалізавацца. Еўрарадыё пацікавілася, чаму ж да гэтага часу так і не здолела атрымаць рэгістрацыю партыя "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя".
Віктар Галаванаў: “Сапраўды, іх матэрыялы паступалі, але падчас падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па ўтварэнні адпаведнай палітычнай партыі былі дапушчаныя грубыя парушэнні дзеючага заканадаўства. Шмат хто з грамадзян не ведаў, падпісваючыся пад дакументам, што яны — заснавальнікі палітычнай партыі, некаторыя не прысутнічалі на адпаведных устаноўчых сходах. Па сутнасці, заснавальнікі з намі пагадзіліся, і яны не выказалі нам прэтэнзій”.
Праўда, адразу ж адзначыў, што, паводле яго звестак, БХД хоча ў судовым парадку абскардзіць рашэнне Мінюста, але яны гэтага не баяцца. І патлумачыў, чаму за час яго працы міністрам юстыцыі ў краіне не было зарэгістравана ніводнай палітычнай партыі.
Віктар Галаванаў: “Мэта любой партыі — прыход да ўлады цывілізаваным шляхам. Пачынаць працэс рэгістрацыі партыі, яе ўстаноўчых дакументаў, заяўляць пра сябе на ўсю краіну і свет павінна партыя, якая робіць гэта ўсё чыстымі рукамі. На наш погляд, гэта мусіць быць арганізацыя, якой павераць людзі. А сёння казаць пра тое, што ім павераць людзі, калі яны пачынаюць з махінацый, мне падаецца, гэта занадта гучна сказана”.
Пахваліўся міністр і тым, як шмат зроблена дзеля таго, каб нашую краіну называлі як належна, а не назвай савецкіх часоў. Асабліва ў Расіі. Гэтае пытанне было востра пастаўлена перад міністрам юстыцыі Расіі.
Віктар Галаванаў: “Міністр юстыцыі Расійскай Федэрацыі сказаў, што яны гэта пытанне паставяць перад адміністрацыяй кіраўніка Расіі і напішуць адпаведны ліст ва ўрад Расіі. Наконт таго, каб падчас афіцыйных сустрэч, пры асвятленні іх, у афіцыйнай перапісцы выкарыстоўвалася правільнае найменне нашай дзяржавы”.
І паабяцаў, што з такім жа патрабаваннем яны звернуцца ў міністэрствы юстыцыі ўсіх краін, дзе няправільна называюць Беларусь.