"Мінсктранс": У ДТЗ з удзелам грузавіка і тралейбуса пацярпелі 5 чалавек

"Мінсктранс": У ДТЗ з удзелам грузавіка і тралейбуса пацярпелі 5 чалавек

У ДТЗ на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава, якое адбылося 3 кастрычніка, атрымалі траўмы кіроўца і чатыры пасажыры тралейбуса. Пра гэта журналістам tut.by распавялі ў дзяржаўным прапрыемстве "Мінсктранс". Цяпер па гэтым факце на прадпрыемстве ідзе праверка.

Страшная аварыя адбылася 3 кастрычніка на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава ў Мінску. Фура, якая ехала на зялёнае святло, ўрэзалася ў тралейбус, які рухаўся на чырвонае святло святлафора. Ад удару тралейбус вынесла на тратуар, а грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе знёс святлафор. 

Тралейбусам кіраваў 26-гадовы мужчына, які працаваў на лініі самастойна каля двух месяцаў. Чаму ён паехаў наперарэз плыні транспарту, пакуль застаецца невядомым.

У "Мінсктрансе" маюць сваю версію: "Па камерах відэаназірання бачна, што на святлафоры, перад якім стаяў тралейбус, загарэлася зялёная стрэлка направа. Справа машыны паехалі, ну і ён разам з імі паехаў".

Пры ДТЗ кіроўцу тралейбуса пашкодзіла твар аскепкамі разбітага шкла. У лякарні яму аказалі меддапамогу, пасля чаго адпусцілі дадому.

Таксама ў аварыі атрымалі траўмы чатыры пасажыры тралейбуса. Адну жанчыну даставілі ў лякарню хуткай меддапамогі з пераломамі рэбраў. Яшчэ тром пацярпелым шпіталізацыя не спатрэбілася: медыкі аказалі ім дапамогу на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі