Мінскія двары могуць закрыць шлагбаумамі

Мінскія двары могуць закрыць шлагбаумамі

У Мінску разглядаюць пытанне аб закрыцці шлагбаумамі дваравых тэрыторый жылых дамоў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны інжынер аб’яднання “Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі” Пётр Пруднікаў. Паводле яго словаў, увядзенне сістэмы платных парковак прадугледжвае такія захады. Гэта дапаможа пазбегнуць загружанасці двароў аўтамабілямі.

Пруднікаў таксама паведаміў, што гэта пытанне не сённяшняга дня, але яно ўжо разглядаецца. Што да доступу ў двары спецтранспарту і таксовак, то сучасныя тэхналогіі дазваляюць не абмяжоўваць яго.

Да 2018 года ў Мінску плануюць абсталяваць платныя паркоўкі на 10 тысяч месцаў. Да канца гэтага года колькасць платных месцаў стаянкі аўтамабіляў у цэнтры горада ўзрасце з 1,6 тысячы да 3,5 тысячы.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі