Мінскім школьнікам будуць ставіць адзнакі ў электронныя дзённікі

У мінскіх школах з’явяцца электронныя дзённікі. З іх дапамогай бацькі школьнікаў змогуць штодзённа атрымліваць інфармацыю пра адзнакі і паводзіны сваіх дзяцей з дапамогай СМС-паведамленняў і праз Інтэрнэт-сайт.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарына. Ён выказаў спадзяванне, што бацькі школьнікаў не паставяцца абыякава да новаўвядзення.

Адзначым, што электронны дзённік – гэта спецыяльная праграма, распрацаваная маладымі праграмістамі. Увесну ён стартаваў у адной з гімназій Гродна.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі