Мінскі стадыён “Дынама” стане нацыянальнай спартовай арэнай

Мінскі стадыён “Дынама” пасля рэканструкцыі стане нацыянальнай спартовай арэнай. Пра гэта паведаміў старшыня асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футболу”, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас. Паводле яго словаў, праект будзе распрацаваны і ўзгоднены ў 2009 годзе, а будаўніцтва пачнецца ў 2010-м. Рэканструкцыя не адаб’ецца на трэніровачным працэсе футбольнага клубу “Дынама” (Мінск), сцвярджае Нявыглас.

Дарэчы, у перспектыве ў дынамаўцаў у сталічным раёне Уручча з’явіцца спартовая база і стадыён для гульняў.

Таксама стала вядома, што ў наступным годзе ў Мінску пачнецца будаўніцтва тэхнічнага цэнтру падрыхтоўкі футбольных зборных, якіх у краіне ажно 11.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі