Мінскі прадпрымальнік нелегальна вёз з Расіі 84 ноўтбукі

Мінскі прадпрымальнік нелегальна вёз з Расіі 84 ноўтбукі

Мінскі прадпрымальнік з 84 новымі ноўтбукамі без кантрольных знакаў трапіўся ў рукі работнікаў Наваполацкага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржакантролю. Разам з супрацоўнікамі Расонскага РАУС яны спынілі аўтамабіль, якім кіраваў 39-гадовы прадпрымальнік.

Мужчына паказаў дакументы, што вязе 94 карыстаныя ноўтбукі, прызначаныя для асабістых мэтаў. Аднак у аўтамабілі мужчыны былі выяўленыя 84 новыя ноўтбукі на агульную суму больш за 100 тыс. рублёў. Паводле аператыўнай інфармацыі, аргтэхніка прызначалася для продажу праз сталічныя інтэрнэт-крамы.

Ноўтбукі былі забраныя падчас праверкі. На прадпрымальніка пачалі адміністрацыйную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі