Мінскі гурт "Кассиопея" збіраецца ў міні-тур па Расіі

Мінскі гурт "Кассиопея" з 6 па 13 лістапада праедзе турам па Расіі. Прычым геаграфія канцэртаў расцягнецца на тысячы кіламетраў: ад Навасібірска да Масквы.  Першапачаткова хлопцаў запрасілі выступіць разам з гуртом "...И друг мой грузовик" на краснаярскім кірмашы кніжнай культуры. Але каб ехаць туды не проста так, было дамоўлена і пра дадатковыя выступы.

Як распавёў лідар гурта Аляксандр Ліберзон, на сібірскія выступы запланаваная двухгадзінная праграма, якая будзе складацца з песень з новага альбома і вядомых хітоў. Аляксандр дадаў, што гэтым разам свой калектыў яны прадставяць у выглядзе ансамбля "Азвярэлае зло".

Аляксандр Ліберзон: "Там будзе ансамбль пад назвай "Азвярэлае зло" і касцюмы мішкі, лісічкі і труса, якія як раз вельмі падыходзяць. Праўда, мы не ведаем як іх запхнем у самалёт. Калі іх не атрымаецца запхнуць у самалёт, то мы возьмем касцюмы глістоў непасед, але гэта на апошні выпадак".

Нагадаем, што новы альбома гурта, які атрымаў назву "Стивен Кинг и мы" і ў падтрымку якога ладзіцца расійскі міні-тур, выйшаў 20 кастрычніка на маскоўскім лейбле "Снегири". Дыск ужо быў прэзентаваны на канцэртах у Маскве ды Санкт-Пецярбургу.

Фота: snegiri.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі