Мінскі дынамавец стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды

36-гадовы капітан мінскага "Дынама" Віле Пелтанен заваяваў бронзавы медаль ванкуверскай Алімпіяды ў складзе хакейнай зборнай Фінляндыі. 27 лютага ў матчы за трэцяе месца скандынавы з лікам 5:3 (1:0, 0:3, 4:0) перамаглі каманду Славакіі.
Нагадаем, што сёння пройдзе фінальны матч, у якім сустрэнуцца зборныя Канады і ЗША.