Мінскае футбольнае “Дынама” сенсацыйна прайграла “Віцебску” (відэа)

Мінскае “Дынама” пацярпела паразу ад “Віцебска” ў матчы ¼ фінала Кубка Беларусі па футболе. Сустрэча, якая прайшла 22 сакавіка, скончылася з лікам 1:2.

Гэта быў першы афіцыйны матч сталічнага “Дынама” пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера — чэшскага спецыяліста Душана Угрына. Адметна, што летась дынамаўцы занялі другое месца ў чэмпіянаце краіны сярод каманд вышэйшай лігі, а “Віцебск” гуляў у першай лізе.

Апроч таго, 22 сакавіка прайшоў яшчэ адзін чвэрцьфінальны матч Кубка Беларусі — дзеючы ўладальнік Кубка і бронзавы прызёр чэмпіяната “Шахцёр” згуляў у нічыю (0:0) з мікашэвіцкім “Гранітам”, які таксама летась выступаў у першай лізе.

Нагадаем, што два іншыя паядынкі гэтага этапу розыгрыша Кубка прайшлі 21 сакавіка: БАТЭ сціпла перамог “Нёман” — 1:0, а “Белшына” разышлася з мірам з брэсцкім “Дынама” — 0:0.

Матчы ў адказ адбудуцца 4 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі