Мінскае “Дынама” засталося без бамбардзіра

Хакеіст мінскага “Дынама” Максім Балмочных падпісаў пагадненне з клубам расійскай суперлігі навакузнецкім “Металургам”. Агенцтва “Минск-Новости” нагадвае, што летась форвард уліўся ў шэрагі дынамаўцаў перад самым стартам чэмпіянату Беларусі. Перад гэтым ён праходзіў прагляд у “Юнацтве” беспаспяхова. Расійскі легіянер набраў выдатную форму як раз да стадыі плэй-офф. З 13-ю галамі ён стаў лепшым бамбардзірам накаўт-раўнда.

Пераход Балмочных менавіта ў “Металург” не выпадковы. Справа ў тым, што трэнерскі штаб расійскай дружыны нядаўна папоўніў яго былы партнёр па “Дынама” Андрэй Скабелка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі